Падвядзенне вынікаў акцыі “За бяспеку разам”
28.10.2024Бяспечныя ўмовы - неабходнасць, якую дыктуе жыцце. Нашыя навучэнцы не толькі самі плённа засвойваюць веды аб бяспечнай жыццядзейнасці, але і старанна дапамагаюць у гэтым другім людзям. У рамках акцыі вучні распрацавалі і распаўсюдзілі лістоўкі з анонсам акцыі, яе асноўнымі мэтамі і задачамі. Супрацоўнікі РАНС правялі для дзяцей шэраг хвілінак бяспекі. Навучэнцы старэйшых класаў дапамагалі прадстаўнікам РАНС у кансультаванні адзінокіх пажылых людзей, а таксама с задавальненнем аказвалі ім дапамогу. Таксама пытанне аб забеспячэнні бяспечных умоў было абмеркавана на агульнашколтным бацькоўскім сходзе 26.10 з запрашэннем першага намесніка кіраўніка Астравецкага РАНС Бордака Васілія Мікалаевіча.