РУС БЕЛ ENG

Как помочь ребёнку стать внимательным

Паважаныя таты і мамы!

Памятайце, што ўвага - адзін з самых важных псіхічных працэсаў. Увага з'яўляецца важнай складовай часткай выніковасці вучэбнай дзейнасці вашага дзіцяці. Для таго, каб ваша дзіця было ўважлівым, старайцеся дапамагчы трэніраваць яго ўвагу.

- У аснове ўвагі ляжыць цікавасць. Чым цікавей і разнастайней будуць гульні і забавы, якія вы прапануеце дзіцяці, тым больш шанцаў развіць адвольную увагу дзіцяці.

- Развіваючы увагу свайго дзіцяці, улічвайце круг яго захапленняў. Зыходзячы з яго захапленняў, прыцягвайце яго ўвагу да іншых працэсаў і з'яў, звязаных з яго захапленнямі.

- Увесь час трэніруйце ўвагу свайго дзіцяці. Выкарыстоўвайце для гэтага прагулкі на свежым паветры, паездкі, паходы, любую магчымасць.

- Развіваючы ўвагу дзіцяці, не павучайце і не фіксуйце яго няўдачы. Больш увагі звяртайце на дасягнутыя ім поспехі.

- Стымулюе цікавасць да развіцця ўвагі ўласным прыкладам.

- У сямейным коле дэманструйце дасягненні дзіцяці па развіцці ўласнай увагі.

- Набярыцеся цярпення, і не чакайце неадкладных, паспяховых вынікаў.

- Выкарыстоўвайце спецыяльную літаратуру, якая дапаможа вашаму дзіцяці дасягнуць поспехаў.