РУС БЕЛ ENG

Навукова-практычная канферэнцыя “Шлях да поспеху”

29.03.2024

Канікулы пара не толькі адпачынку, але і прадметных алімпіяд,конкурсаў, канферэнцый. Штогод у раёне праходзіць навукова-практычная канферэнцыя “Шлях да поспеху” і ўдзел у ёй заўсёды прымаюць вучні нашай школы. Сёлета ў секцыі “Гісторыя” прынялі ўдзел вучаніцы 10 класа Шлыковіч Валерыя і Бятко Ульяна. На суд журы была прадстаўлена работа па тэме “Драўлянае культавае дойлідства Астравеччыны. Касцёл святога Андрэя Баболі ў вёсцы Градаўшчызна”. Вынікам канферэнцыі стаў Дыплом І ступені. Шчыра віншуем дзяўчынак і настаўніка Шлыковіч Галіну Мечыславаўну з перамогай і жадаем поспехаў у далейшым!