РУС БЕЛ ENG

Зачисление в ПКПП

Залічэнне дзяцей у пункт карэкцыйнай педагагічнай дапамогі (ПКПД) для заняткаў з настаўнікам-дэфектолагам ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Прыём дзяцей у пункт, ажыццяўляецца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі, на базе якога адкрыты пункт, са згоды законных прадстаўнікоў на падставе спісу дзяцей, якія маюць патрэбу ў карэкцыйна-педагагічнай дапамозе, зацверджанага дырэктарам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (далей - ЦКРНіР), і на падставе наступных дакументаў:

  • заявы законнага прадстаўніка выхаванца (навучэнца);
  • заключэння цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР).

Для атрымання заключэння неабходна прайсці псіхолага-медыка-педагагічную камісію ў Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (ЦКРНіР) г. Астраўца.

Для псіхолага-медыка-педагагічнай камісіі (далей ПМПК) неабходны наступныя дакументы:

  • Падрабязная выпіска з гісторыі развіцця дзіцяці з 1-га года жыцця (прадастаўляе ўчастковы педыятр па месцы жыхарства), і заключэнне вузкіх спецыялістаў за бягучы год: неўрапатолага, афтальмолага, оталарынголага, псіхіатра;
  • Псіхолага-педагагічная характарыстыка прадстаўляецца ўстановай адукацыі, якую наведвае дзіця;
  • Вынікі прадуктыўнай дзейнасці (для дзяцей дашкольнага ўзросту – малюнак алоўкамі);

Псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ажыццяўляецца ў прысутнасці законных прадстаўнікоў дзіцяці.

Па выніках абследавання выдаецца заключэнне, якое трэба падаць у пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.