РУС БЕЛ ENG

Пункт коррекционно-педагогической помощи

Асноўнай мэтай работы настаўніка-дэфектолага з'яўляецца аказанне карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям, якія адчуваюць устойлівыя або часовыя цяжкасці ў засваенні навучальных праграм.

 Сістэма работы па аказанні карэкцыйна-педагагічнай дапамогі ў ПКПП накіравана на:

Вывучэнне індывідуальна-тыпалагічных асаблівасцяў навучэнцаў з мэтай вызначэння аптымальных шляхоў аказання ім карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

  • выпраўленне ці паслабленне індывідуальных парушэнняў развіцця навучэнцаў, якія перашкаджаюць паспяховаму засваенню зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;
  • папярэджанне ўзнікнення другасных парушэнняў развіцця ў навучэнцаў;

- фарміраванне агульных здольнасцей да вучэбнай дзейнасці.