РУС БЕЛ ENG

Польза логопедических занятий

У перыяд развіцця маўлення ў дзяцей даволі часта сустракаюцца розныя праблемы. Многія дзеці не могуць паспяхова справіцца з вымаўленнем новых гукаў, таму трэба загадзя паклапаціцца аб правільным фарміраванні маўлення Вашага дзіцяці. Прадухіліць і выправіць праблемы маўлення дапаможа лагапед.

Для найбольш хуткай і паспяховай карэкцыі маўлення бацькі павінны выконваць некаторыя ўмовы:

  1. Кожны дзень неаднаразова выконваць дамашнія лагапедычныя заданні.
  2. Дамашнія заданні неабходна выконваць перад люстэркам. Без яго дзіця не можа бачыць, што яно робіць, не можа правільна паставіць язык, вусны.
  3. Звяртайцеся да лагапеда, каб убачыць, як правільна выконваць практыкаванні.
  4. Выконваць фанетычны рэжым – калі гук замацоўваецца ў словах, то дзіця ўжо трэба папраўляць, калі яно не правільна вымаўляе гук. Вядома, рабіць гэта трэба тактоўна, без крыкаў – станаўленне гуку ў маўленні займае некалькі месяцаў.
  5. Цікаўцеся жыццём свайго дзіцяці: пасля садка абавязкова пытайцеся, як прайшоў дзень, чым дзеці сёння займаліся, што спадабалася Вашаму дзіцяці. Не садзіце дзіця за кампутар, тэлевізар – карысць ад гэтага сумнеўная, а вось шкоды вельмі шмат.
  6. Чытайце кнігі з дзіцем – гэта развівае ўяўленне, фарміруе слоўнік. Пасля таго, як прачыталі, абавязкова трэба правесці гутарку пра прачытанае: пра што (пра каго) было апавяданне, што ён рабіў, чаму ён так зрабіў, добра гэта ці дрэнна і г.д.

Без захавання гэтых умоў карэкцыя маўлення будзе адбывацца даўжэй, бо лагапед будзе дзейнічаць у адзіночку.