РУС БЕЛ ENG

Сусветны дзень аховы працы ў Гудагайскай школе

25.04.2024

Мерапрыемствы, прысвечаныя Сусветнаму дню аховы працы,  праходзяць у Гудагайскай школе.  Старшыня прафкама Шаблоўская М.Г. распрацавала, аформіла і распаўсюдзіла памяткі, лістоўкі “Бяспечная і здаровая праца ў зменлівым клімаце”.

25 красавіка круглы стол, удзельнікамі якога сталі члены працоўнага калектыву, быў прысвечаны пытанням бяспечнай і здаровай працы ў зменлівым клімаце.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Янцэвіч Ж.Л. пазнаёміла прысутных з гісторыяй узнікнення Сусветнага дня аховы працы, расказала пра яго значэнне. Паведаміла, што Міжнародны дзень 28 красавіка прысвечаны памяці працоўных, загінуўшых у выніку атрыманых траўмаў або прафесійных захворванняў у выніку небяспечных, нездаровых і неспрыяльных умоў працы. На першай міжнароднай цырымоніі, прысвечанай 28 красавіка, якая адбылася ў 1996 годзе ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Нью-Ёрку, ініцыятыва правядзення Міжнароднага дня памяці стала ахопліваць прафесійны рух усяго свету. Пачынаючы з 2003 года, 28 красавіка Міжнародная арганізацыя працы праводзіць Сусветны дзень аховы працы, акцэнтуючы ўвагу на мерах па прадухіленні надзвычайных сітуацый і траўматызму на працоўным месцы.

Адзначыла, што  кожны год Міжнародная арганізацыя аховы працы адзначае гэты дзень, надаючы асаблівую ўвагу якой-небудзь актуальнай тэме, звязанай з бяспекай і гігіенай працы. У 2024 годзе галоўнай тэмай стаў  уплыў змены клімату на бяспеку і гігіену працы. Як звязана змяненне клімату і ахова працы? Янцэвіч Ж.Л. расказала, што тэмпературныя анамаліі апошніх гадоў патрабуюць пэўных дзеянняў ад наймальнікаў у мэтах прадухілення няшчасных выпадкаў і пагаршэння стану здароўя работнікаў. Падкрэсліла, што ў Рэспубліцы Беларусь выпадкаў атрымання работнікамі траўм у сувязі з тэмпературнымі анамаліямі не зарэгістрыравана.  І ў цэлым,  у арганізацыях рэспублікі выбудавана сістэма работы па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму, што дае магчымасць мінімізаваць рызыку няшчасных выпадкаў на вытворчасці.