РУС БЕЛ ENG

Віртуальнае падарожжа  “Беларусь і яе суседзі”

06.04.2024

Беларусь – гэта краіна са старажытнай гісторыяй і багатымі традыцыямі, з прыгожай прыродай і цудоўнай архітэктурай. Беларусь славіцца сваімі лясамі і азёрамі – нездарма яе называюць “лёгкімі Еўропы”. Для таго, каб пазнаёміцца з нашай Радзімай, штогод прыязджаюць тысячы турыстаў з іншых краін.
       А што там, за яе мяжой? Хто суседзі нашай слаўнай Беларусі? Як размаўляюць, у якія гульні гуляюць, якія казкі слухаюць дзеці краін-суседак? На гэтыя і іншыя пытанні знайшлі адказ вучні пачатковых класаў у час віртуальнага падарожжа  “Беларусь і яе суседзі”. У час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі спявалі песні на роднай мове, развучылі рускую і ўкраінскую народныя гульні “Пустое место” і “Чакля” (што ў перакладзе азначае “чапля”). Праслухалі аудыёзапіс літоўскай казкі “Каралева Жаба”, якая вельмі нагадала рускую народную казку “Царевна Лягушка”. Гульня “Кракадзіл” не толькі паказала, якія нашы вучні творчыя, але і дазволіла вывучыць назвы некаторых жывёл на польскай мове.
      Дадзенае мерапрыемства паказала, што нашы краіны маюць шмат падабенстваў, аб’яднаны даўняй дружбай. Было весела, цікава, пазнавальна.