РУС БЕЛ ENG

Велапрабег да Перамогі

04.05.2024

Блакітнае неба, цёплае майскае сонца, сябры-аднакласнікі, веласіпед. Што яшчэ трэба для падарожжа? Напэўна, мір на зямлі. Мы вельмі ўдзячны нашым продкам, якія ў далёкім 1945 адстаялі яго для будучых пакаленняў. Перамозе, ветэранам і міру і быў прысвечаны велапрабег, у якім ўдзельнічалі вучні старэйшых класаў.